Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Нямеччына не далучыцца да ўдараў па Сырыі, але падтрымае іх


Ангела Мэркель з прэм'ер-міністрам Даніі Ларсам Расмусэнам у Бэрліне 12 красавіка 2018 году.
Ангела Мэркель з прэм'ер-міністрам Даніі Ларсам Расмусэнам у Бэрліне 12 красавіка 2018 году.

Нямеччына не далучыцца да магчымых ваенных удараў Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў па Сырыі. Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, падкрэсьліўшы, што яна занепакоеная паведамленьнямі аб ужываньні войскамі сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада хімічнай зброі і падтрымлівае крокі, накіраваныя на недапушчэньне такіх выпадку ў будучыні.

У чацьвер Мэркель абмеркавала па тэлефоне сытуацыю ў Сырыі з прэзыдэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Макрон заявіў, што ў Парыжу ёсьць доказы ўжываньня хімічнай зброі ў сырыйскім горадзе Дума 7 красавіка. Менавіта гэтая меркаваная хімічная атака выклікала жорсткую рэакцыю і пагрозы ўдару па Сырыі з боку Вашынгтону і яго саюзьнікаў.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган абмеркаваў сытуацыю ў Сырыі па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. У паведамленьнях афіцыйнай Анкары і Крамля няма падрабязнасьцяў пра гэтую гутарку. Раней Эрдаган казаў, што абмяркуе з Пуціным меры, якія неабходна прыняць, каб не дапусьціць паўтарэньня хімічных атак ў Сырыі.

Масква і афіцыйны Дамаск заяўляюць, што хімічнай атакі ў Думе, па ўсёй верагоднасьці, не было, і называюць паведамленьні пра яе правакацыяй. Расейскія агенцтвы паведамілі 12 красавіка, што першая група інспэктараў міжнароднай Арганізацыі па забароне хімічнай зброі прыбыла ў Бэйрут, адкуль адправіцца ў Сырыю, каб дасьледаваць сытуацыю на месцы меркаванай хімічнай атакі. Афіцыйных паведамленьняў пра гэта няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG