Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заблякавала пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН аб правах чалавека ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота. Сырыйцы пакідаюць свае дамы пасьля чарговых авіяўдараў. Усходняя Гута, 4 сакавіка 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Сырыйцы пакідаюць свае дамы пасьля чарговых авіяўдараў. Усходняя Гута, 4 сакавіка 2018 году

Расея заблякавала пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН у пытаньні захаваньня правоў чалавека ў Сырыі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Намесьнік пастаяннага прадстаўніка Расеі пры ААН Генадзь Кузьмін заявіў, што Масква ня бачыць ніякіх падставаў для гэтага пасяджэньня, паколькі правы чалавека не прадмет парадку дня Рады Бясьпекі. «Для гэтага ў Жэнэве працуе Рада правоў чалавека», — сказаў расейскі дыплямат. Расею падтрымалі Кітай, Казахстан і Балівія.

Пасяджэньне спрабавалі ініцыяваць Францыя і шэсьць іншых чальцоў Рады Бясьпекі — Вялікая Брытанія, ЗША, Швэцыя, Польшча, Кувэйт і Пэру.

У апошнія тыдні сырыйскія ўрадавыя войскі правялі буйную наступальную апэрацыю ў прыгарадзе Дамаску — Усходняй Гуце, якая знаходзілася пад кантролем узброенай апазыцыі з 2012 году. Паводле зьвестак сырыйскага Цэнтру маніторынгу парушэньняў правоў чалавека, войскі Асада занялі больш за 80 адсоткаў тэрыторыі.

Заходнія ўрады і ААН заклікалі ўрад Сырыі і яго саюзьнікаў, уключаючы Расею, спыніць наступ, ахвярамі якога сталі звыш тысячы мірных жыхароў, у тым ліку 215 дзяцей. Паводле ацэнак ААН, ва Ўсходняй Гуце разбурана больш за 70 працэнтаў будынкаў. Горад сутыкнуўся з гуманітарным крызісам. Калёны грузавікоў з мэдыкамэнтамі і прадуктамі некалькі разоў разварочваліся на мяжы анкляву з прычыны актыўных баёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG