Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская армія не выконвае рэзалюцыю ААН аб замірэньні


Жыхары Ўсходняй Гуты аглядаюць разарваную ракету, 23 лютага 2018 году

Сырыйская авіяцыя ў мінулыя суткі працягнула наносіць удары па Ўсходняй Гуце — прыгарадзе Дамаску, падкантрольнаму паўстанцам. Пра гэта паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека і агенцтва AFP.

Паводле дадзеных назіральнікаў, за тыдзень авіяўдараў і артабстрэлаў ва Ўсходняй Гуце загінулі сама меней 519 чалавек. Сярод загінулых больш за сто дзяцей. Цэнтар маніторынгу паведамляе пра бязьлітасныя наземныя сутыкненьні паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі на ўскраінах Гуты.

У суботу Рада Бясьпекі ААН аднагалосна ўхваліла рэзалюцыю аб усталяваньні неадкладнага гуманітарнага замірэньня ў Сырыі тэрмінам на месяц, каб дазволіць даставіць гуманітарную дапамогу і эвакуяваць параненых.

Рэжым спыненьня агню, згодна зь першапачатковым праектам рэзалюцыі, не распаўсюджваецца на джыхадысцкія групоўкі «Аль-Каіда» і «Ісламская дзяржава». Расея настаяла на тым, што замірэньне не павінна распаўсюджвацца і на іншыя «зьвязаныя зь імі» групоўкі. Гэтая фармулёўка можа прывесьці да супярэчлівых трактовак. Сырыйскі рэжым называе тэрарыстамі паўстанцаў, якія карыстаюцца падтрымкай Захаду.

Сырыйскія паўстанцы пад бомбамі рыхтуюцца да наступу войскаў Асада і Расеі

XS
SM
MD
LG