Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ва Ўсходняй Гуце надышоў час спыніць пекла на Зямлі» — Генсек ААН


Генэральны сакратар ААН Антоніё Гутэрыш.

Генэральны сакратар ААН Антоніё Гутэрыш заклікаў бакі ў грамадзянскай вайне ў Сырыі «неадкладна» увесьці 30-дзённае спыненьне агню.

Аднак Расея заявіла, што замірэньне пачнецца толькі пасьля таго, як бакі дамовяцца аб яго выкананьні. Выступаючы на адкрыцьці штогадовай сэсіі Рады ААН па правах чалавека, Гутэрыш сказаў, што ўстановы па аказаньні дапамогі ААН гатовы прадаставіць дапамогу і эвакуіраваць параненых з паўстанцкага анкляву Ўсходняя Гута, недалёка ад Дамаску. «Усходняя Гута ня можа чакаць. Надышоў час спыніць гэтае пекла на Зямлі», — сказаў Гутэрыш на сустрэчы ААН у Жэнэве.

Гутэрыш заявіў пра гэта пасьля таго, як 24 лютага Рада бясьпекі прыняла рэзалюцыю, якая патрабуе «неадкладнага» замірэньня, каб дазволіць дастаўку дапамогі і эвакуацыю параненых у раёнах канфлікту ў Сырыі. Па словах актывістаў, гэты крок рушыў усьлед праз тыдзень інтэнсіўнай бамбардзіроўкі ва Ўсходняй Гуце, у выніку якой загінула больш за 540 чалавек.

Брытанская Сырыйская служба маніторынгу правоў чалавека заявіла, што ў выніку паветраных удараў і абстрэлаў былі забітыя дзевяць цывільных асобаў 26 лютага, на наступны дзень пасьля падазрэньня, што супраць паўстанцаў быў выкарыстаны хлёр. У Маскве прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў сказаў, што сытуацыя ва Ўсходняй Гуце выклікае трывогу і што «тэрарысты» выкарыстоўваюць мясцовых грамадзянскіх асобаў у якасьці «закладнікаў».

XS
SM
MD
LG