Падзяліцца
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
Падчас датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах грамадзкі актывіст Дзяніс Краўчук прагаласаваў на трох розных участках Менску бязь менскай рэгістрацыі. Праверыць паводзіны выбарчай камісіі Семяненка папрасіў Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю.
У кватэры маці відэаблогера Сьцяпана Сьвятлова, вядомага пад псэўданімам NEXTA, у канцы лютага правялі ператрус. Відэаблогер пацьвердзіў запісаў відэаадказ.
Журналіст Аляксандар Пуціла, бацька відэаблогера, падтрымлівае сына ў ягонай дзейнасьці і называе перасьлед спробай перакласьці на некага адказнасьць за правалы дзяржаўнай палітыкі.
2 сакавіка прадстаўнікі аргкамітэту сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі сустрэліся з прадстаўнікамі Менскага гарвыканкаму. Гарадзкія ўлады далі дазвол на канцэрт і мітынг ля Опэрнага тэатру 25 сакавіка, паведаміў Свабодзе Аляксей Янукевіч.
Лявон Вольскі, «Крама», Neuro Dubel і «Дзецюкі» пагадзіліся выступіць на канцэрце ў гонар стагодзьдзя Беларускай народнай рэспублікі.
Валер Білібуха, нягледзячы на адкрытыя сымпатыі да апазыцыі і сяброўства ў БХД, другі раз запар перамог на выбарах дэпутатаў сельсавету, чым выклікаў, як сам кажа, «сапраўдны перапалох у райвыканкаме».
Уладзімер Кацянёў працуе кіроўцам Uber чатыры месяцы. Ён ужо перавёз каля 900 чалавек. Ягоны рэйтынг — 4,9 з 5 балаў. І ён ня мае слыху. Калі б не сучасныя тэхналёгіі, глухі зь дзяцінства Уладзімер ня змог бы ўладкавацца на працу мары.
Старшыня КХП-БНФ заявіў, што Марш «Выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы на Падляшшы «шакуе сваім цынізмам і амаральнасьцю».
Сёлетняй зімой ад пераахаладжэньня ў Магілёўскай вобласьці сканалі пяць чалавек. Яшчэ двум памерлым такі дыягназ ня выстаўлены. Іх знайшлі ў апошнія суткі, калі ўсталявалася дужа марознае надворʼе.
Беларус Кірыл Якімовіч пачаў свой самотны маратон па замерзлай лаве ў Ісьляндыі. Ён рушыў у шлях зь мясцовасьці Блёндуос на ўзьбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяну. Завяршыць вандроўку Якімовіч зьбіраецца ў Скоўгары на поўдні выспы. Ідзе адзін, зь бел-чырвона-белым сьцягам, які пашыла жонка.
Стваральнікі менскага інтэрнэт-выданьня CityDog (гарадзкі сабака) адкрылі ў Празе чэскамоўны сайт, які пакуль што працуе ў тэставым рэжыме.
З 1 сакавіка ў Польшчы пачаў дзейнічаць закон, паводле якога, абмяжоўваецца праца гандлёвых сетак і крамаў у нядзелю. Жыхары Горадзеншчыны ўпэўненыя, што ўжо ёсьць спосабы, як гэта абмінуць.