Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі пісьменьнік аднавіў страчаны тэкст раману з дапамогай гіпнозу


75 гадоў таму, 2 лютага 1943 завяршылася Сталінградзкая бітва, адна з галоўных бітваў Другой сусьветнай вайны. Патрапіўшы пасьля яе ў палон, тагачасны старэйшы лейтэнант вэрмахту Хайнрых Герлах напісаў у савецкім лягеры раман пра Сталінград, а вярнуўшыся з палону — другі, у стане гіпнозу.

Нямецкі пісьменьнік Хайнрых Герлах напісаў два раманы пра Сталінград, распавядае DW. Першы ён пісаў у савецкім палоне, дзе знаходзіўся ад 1943 па 1950 гады, але рукапіс раману ў яго адабралі ў лягеры.

Вярнуўшыся ў 1950-м у Нямеччыну, Герлах ня змог па памяці аднавіць тэкст і зьвярнуўся да лекара-гіпнатызэра. Пасьля некалькіх сэансаў гіпнозу пісьменьніку ўдалося аднавіць некаторыя кавалкі страчанага раману The betrayed army (Адданая армія), які ён апублікаваў ў 1957 годзе і які стаў бэстсэлерам. Запатрабаваў сваю частку ганарару і гіпнатызэр — як непасрэдны ўдзельнік творчага працэсу.

У 2011 годзе нямецкі дасьледчык Карстэн Ганзэль знайшоў у вайсковым архіве ў Маскве першапачатковую вэрсію раману, адабранага ў Герлаха ў лягеры. У выніку той жа раман у розных вэрсіях быў апублікаваны двойчы: у 1957 і 2016 годзе.

Арыгінал толькі часткова супадае з тэкстам, адноўленым з дапамогай гіпнозу. У першым варыянце нашмат мацней гучыць тэма пакаяньня, асабістай і агульнай віны за ваенныя злачынствы. У кнізе, напісанай пазьней — Durchbruch bei Stalingrad (Прарыў пад Сталінградам), узьнікае тэма ўнутрынямецкай пасьляваеннай рэфлексіі. Па тэксьце бачна, што ён пісаўся ў 1950-я ў ФРГ, а не ў савецкім палоне 1940-х.

Брытанскай газэта The Times аднесла раман да найбольш важных тэкстаў пра Другую ўсясьветную вайну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG