Контрвыведка Службы бясьпекі Ўкраіны затрымала на мяжы з анэксаваным Крымам колішняга намесьніка міністра спорту самаабвешчанай Рады міністраў Крыму.
Пра гэта інфармуе прэс-цэнтар СБУ.
Як паведамляецца, чыноўнік ехаў на матэрыковую Ўкраіну, у Хэрсонскую вобласьць, каб атрымаць украінскі біямэтрычны пашпарт.
Пасьля міністэрскай пасады чыноўнік займаў пасаду сакратара рэгіянальнага аддзяленьня агульнарасейскай грамадзка-дзяржаўнай арганізацыі «Добраахвотнае таварыства спрыяньня арміі, авіяцыі да флёту Расеі». У СБУ лічаць, што дзейнасьць гэтай структуры скіраваная на парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Сьледчыя распачалі крымінальную справу паводле артыкулу аб дзяржаўнай здрадзе.