Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў закон аб забароне прадукцыі «Лябараторыі Касьперскага»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заканадаўча забараніў выкарыстаньне прадуктаў «Лябараторыі Касьперскага» амэрыканскім урадам.

Адпаведнае палажэньне зьмешчанае ў абаронным бюджэце ЗША на 2018 фінансавы год. Пра гэта паведамляе Reuters.

Улетку ўлады ЗША забаранілі ўрадавым структурам краіны выкарыстоўваць праграмы «Лябараторыі Касьперскага» з-за падазрэньняў у сувязях з Крамлём і расейскімі спеэслужбамі. «Лябараторыя Касьперскага» супрацоўніцтва адмаўляе. Кампанія паабяцала ў пачатку 2018 году раскрыць зыходны код праграм і іх будучых абнаўленьняў, каб іх маглі праверыць незалежныя экспэрты.

У канцы кастрычніка «Лябараторыя Касьперскага» прызнала, што іх прадукт загрузіў у «воблака» архіў з файламі, пазначанымі як сакрэтныя. Кіраўнік кампаніі Яўген Касьперскі заявіў, што файлы, якія мелі дачыненьне да Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША, былі атрыманыя «выпадкова». Па словах Касьперскага, іх выдалілі адразу ж пасьля таго, як яму было ўказана на іх сакрэтны характар.

WSJ: расейскія хакеры атрымалі доступ да дадзеных АНБ з дапамогай «Антывіруса Касьперскага»

У Вялікай Брытаніі дзяржустановам таксама забаранілі выкарыстоўваць расейскія антывірусныя праграмы «Лябараторыі Касьперскага». Папярэджаньне выпусьціў Цэнтар нацыянальнай кібэрбясьпекі.

XS
SM
MD
LG