Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўным установам Вялікай Брытаніі параілі не карыстацца антывірусам Kaspersky


Мяркуецца, што да праграмнага забесьпячэньня «Лябараторыі Касьперскага» могуць мець доступ расейскія спэцслужбы. У ЗША такая забарона ўжо дзейнічае.

Папярэджаньне ў дзяржаўныя ўстановы Вялікай Брытаніі разаслаў кіраўнік Цэнтру нацыянальнай кібэрбясьпекі Кірыян Марцін.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Марцін накіраваў ліст высокапастаўленым прадстаўнікам усіх урадавых дэпартамэнтаў з папярэджаньнем, што выкарыстоўваць антывіруснае забесьпячэньне Kaspersky рызыкоўна. У лістападзе спэцслужбы Вялікай Брытаніі выказвалі насьцярожанасьць у сувязі з тым, што расейскія спэцслужбы маглі мець доступ да праграмаў «Лябараторыі Касьперскага». Супрацоўнікі расейскай кампаніі заявілі, што са спэцслужбамі не зьвязаныя.

Раней забарона на антывіруснае забесьпячэньне Kaspersky ўведзеная у дзяржаўных установах ЗША.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG