Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьперскі адмаўляе супрацу з урадам і спэцслужбамі Расеі


Заснавальнік «Лябараторыі Касьперскага» Яўгеній Касьперскі заявіў, што гатовы даць уладам ЗША зыходны код яго праграм і даць паказаньні ў Кангрэсе, каб зьняць падазрэньні з кампаніі ў супрацоўніцтве з расейскім уладамі. Пра гэта Касьперскі паведаміў у інтэрвію Associated Press.

«Я гатовы зрабіць усё што заўгодна, каб даказаць, што ў нашых дзеяньнях няма злога намеру», сказаў стваральнік антывірусных праграм. Гэта ўжо другая падобная заява Касьперскага за апошнія два месяцы.

Сьцьвярджэньні пра сувязі яго кампаніі з урадам і спэцслужбамі Расеі Касьперскі назваў галаслоўнымі і ня выключыў, што за гэтым могуць стаяць інтарэсы канкурэнтаў па бізнэсе. Паводле яго слоў, да яго паступалі прапановы ад чыноўнікаў іншых краінаў (не расейскіх) паўдзельнічаць у хакерскіх нападах, аднак ён кожны раз адмаўляўся.

29 чэрвеня стала вядома, што амэрыканскім вайскоўцам хочуць забараніць выкарыстоўваць праграмнае забесьпячэньне, распрацаванае «Лябараторыяй Касьперскага». Заканадаўцы ў Кангрэсе асьцерагаюцца, што заснаваную ў Расеі кампанію можа кантраляваць Крэмль. Папраўка аб забароне зьявілася ў праекце абароннага бюджэту на 2018 год.

Раней Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША апытала супрацоўнікаў «Лябараторыі Касьперскага». Афіцэры ФБР наведалі дамы работнікаў кампаніі ў Злучаных Штатах. Няясна, ці мае апытаньне работнікаў «Лябараторыі» дачыненьне да расьсьледаваньня ўмяшаньня Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША.

Міжнародная кампанія «Лябараторыі Касьперскага» распрацоўвае праграмы для абароны ад вірусаў, спаму і хакерскіх нападаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG