Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перамовах па Brexit ёсьць прагрэс, але няма пагадненьня


Участак мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй
Участак мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй

Прэм’ер-міністfр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй і кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер на прэс-канфэрэнцыі пацьвердзілі, што на перамовах у Брусэлі ў панядзелак, нягледзячы на «дасягнуты прагрэс», не ўдалося дасягнуць пагадненьня.

Раней паведамлялася, што Лёндан — прыхільнік захаваньня цяперашніх эканамічных правілаў па абодва бакі будучай мяжы паміж Вялікабрытаніяй і Эўрапейскім зьвязам. Так ацаніў пазыцыю Лёндану ірляндзкі бок, адзначае агенцтва Reuters.

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск заявіў што перамовы па Brexit ідуць цяжка, але ён бачыць магчымасьць на наступным тыдні дасягнуць пагадненьня, якое зробіць магчымым пачатак перамоваў аб гандлёвых адносінах паміж ЭЗ і Вялікабрытаніяй.

Агенцтва Associated Press напісала, што Мэй выявіла дыпляматычную настойлівасьць на сустрэчы з вышэйшымі афіцыйнымі прадстаўнікамі ЭЗ. Адным з найбольш цяжкіх пытаньняў перамоваў у Брусэлі застаецца статус і ўладкаваньне мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй.

Сярод іншых пытаньняў, якія абмяркоўваюцца — «кошт» Brexit у грашовым вымярэньні. Ня менш прыярытэтным лічыцца і рашэньне праблемы роўных правоў грамадзянаў краінаў ЭЗ на тэрыторыі Вялікабрытаніі і брытанскіх падданых на тэрыторыі ЭЗ.


Офіс Эўрапейскага банкаўскага ўпраўленьня пераяжджае пасьля Brexit зь Лёндану ў Парыж

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG