Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Эўрапейскага банкаўскага ўпраўленьня пераяжджае пасьля Brexit зь Лёндану ў Парыж


Парыж выйграў права на разьмяшчэньне штаб-кватэры Эўрапейскага банкаўскага ўпраўленьня, якое пераяжджае зь Лёндану пасьля Brexit.

Эўрапейскі Зьвяз правёў тры туры галасаваньня, у апошнім раўндзе сталіца Францыі змагалася за гэтае права з Дублінам. Франкфурт, вядучы фінансавы цэнтар Эўразьвязу, у якім разьмяшчаецца штаб-кватэра Эўрапейскага банку, выбыў з галасаваньня на больш раньняй стадыі, паведамляе Reuters.

Стварэньне Эўрапейскага банкаўскага ўпраўленьня ў 2011 годзе стала рэакцыяй на фінансавы крызыс у эўразоне. Ведамства ажыцьцяўляе нагляд ва ўсёй эўрапейскай банкаўскай сфэры.

Лёндан гатовыя пакінуць 50 банкаў з-за выхаду з Эўразьвязу. Дваццаць банкаў ужо падалі заяўку на ліцэнзію ў іншых дзяржавах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG