Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На футбольным чэмпіянаце сьвету судзьдзі змогуць спыняць матчы праз расізм


Джані Інфантына
Джані Інфантына

На чэмпіянаце сьвету па футболе, які пройдзе ў 2018 годзе ў Расеі, судзьдзі ўпершыню атрымаюць права прыпыняць і адмяняць матчы, калі падчас гульні будуць праявы расізму. Пра гэта заявіў прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі футболу (FIFA) Джані Інфантына.

Інфантына паведаміў, што на матчах ЧС-2018 будзе дзейнічаць трохступеневая працэдура барацьбы з праявамі дыскрымінацыі.

Прэзыдэнт FIFA таксама дадаў, што спаборніцтвы пройдуць з захаваньнем правілаў сумленнай гульні, а таксама ўсіх антыдыскрымінацыйных і антыдопінгавых мерапрыемстваў.

Чэмпіянат сьвету 2018 году па футболе пройдзе ў Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Матчы пройдуць на 12 стадыёнах ў 11 гарадах. 1 сьнежня ў Маскве пройдзе афіцыйная цырымонія лёсаваньня каманд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG