Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія радыкалы правялі сымбалічнае павешаньне палітыкаў, якія асудзілі ксэнафобію


Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Антоніа Таяні заявіў у панядзелак, што папросіць прэм’ер-міністра Польшчы гарантаваць бясьпеку польскіх чальцоў Эўрапарлямэнта.

Гэта адбылося пасьля таго, як падчас пратэсту ўльтраправых у горадзе Катавіцэ, што адбыўся ў суботу, яны правялі сымбалічнае павешаньне палітыкаў, якія падтрымалі рэзалюцыю Эўрапарлямэнта супраць ксэнафобіі ў Польшчы.

Таяні напісаў у твітэры, што напіша прэмʼер-міністар Бэаце Шыдла ліст з просьбай забясьпечыць права эўрадэпутатаў выказваць свае погляды без небясьпекі з боку тых, хто «сее нянавісьць», «дэманструючы абуральныя фатаграфіі павешаных палітыкаў».

У суботу некалькі дзясяткаў чалавек у Катавіцэ павесілі партрэты палітыкаў, якія падтрымалі рэзалюцыю Эўрапарлямэнта, з асуджэньнем «ксэнафобскага і фашысцкага маршу», які адбыўся ў Варшаве 11 лістапада ў Дзень незалежнасьці Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG