Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры сэнатары-рэспубліканцы выступаюць супраць Дональда Трампа


Сэнатар Джэф Флэйк
Сэнатар Джэф Флэйк

Сэнатар ад штату Арызона Джэф Флэйк абвясьціў, што ня будзе пераабірацца на наступны тэрмін, і патлумачыў сваё рашэньне ў 17-ці хвіліннай прамове, заклікаўшы калегаў-рэспубліканцаў адмовіцца ад прыстасаванства.

Флэйк, адзін з галоўных крытыкаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў рэспубліканскім асяродзьдзі, заявіў, што сыходзіць пасьля заканчэньня бягучага тэрміна ў студзені 2019 году, таму што пры цяперашнім кіраўніцтве ня бачыць для сябе месца ў рэспубліканскай партыі. У прамове ён нагадаў калегам-рэспубліканцам, што вернасьць прынцыпам важнейшая, чым асабістая адданасьць прэзыдэнту, які належыць да той самай партыі.

Выступ Флэйка — ужо трэці ў гэтым шэрагу. На мінулым тыдні сэнатар (таксама ад Арызоны) Джон Маккейн, выступаючы ў Філядэльфіі, публічна асудзіў «бяздумны, сумнеўны нацыяналізм», які захапіў, паводле яго словаў, амэрыканскую палітыку.

Супраць палітыкі Дональда Трампа адкрыта выступіў таксама сэнатар Боб Коркер (Тэнэсі), які раскрытыкаваў ініцыятывы Дональда Трампа па скарачэньні падаткаў: рэспубліканцы працуюць над праектам бюджэту, які мог бы прайсьці ў Сэнаце за кошт галасоў рэспубліканцаў. Для гэтага ім трэба прыдумаць, як пакрыць страты бюджэту, якія ўзьнікнуць пасьля скарачэньня падаткаў. Боб Коркер паабяцаў, што ня будзе галасаваць за бюджэт, калі ён будзе прадугледжваць рост дзяржаўнага доўгу хаця б на адзін даляр. Праект бюджэту будзе абмяркоўвацца ў Сэнаце ў 26 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG