Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская чэмпіёнка зьвінаваціла легенду беларускай гімнастыкі ў згвалтаваньні


Славутая ўкраінская гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Тацяна Гуцу на ўласнай старонцы ў Facebook абвінаваціла легендарнага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбу ў згвалтаваньні, якое нібыта здарылася на спаборніцтвах ў Штутгарце ў 1991 годзе. Гуцу тады было 15 год, Шчэрбу —​ 19.

«Віталь Шчэрба — монстр, які трымаў мяне ў палоне ўласных страхаў столькі гадоў. Я ведаю, ты будзеш абараняцца, але мае падрабязнасьці шматкроць мацнейшыя за твае словы. Я цяпер мацней, чым калі-небудзь. Табе мяне больш не зьняважыць. Гэта мая гісторыя папялушкі», — піша гімнастка.

У сваім паведамленьні Гуцу, якая пераехала ў ЗША ў 1993 годзе і цяпер трэніруе дзяцей ва ўласнай акадэміі гімнастыкі ў Мічыгане, адзначае, што яе былыя партнэры па камандзе Тацяна Торапава і Рустам Шарыпаў не заступіліся за яе, калі адбылося здарэньне.

«Дзякуй табе, Тацяна Торапава, пра якую я думала, што ты мая сяброўка па жыцьці і ў зборнай СССР, за тое, што не заступілася за мяне, калі я больш за ўсё мела патрэбу ў табе. Ты была там. Ты ўсё чула. Але не абараніла мяне, — напісала Гуцу. — Рустам Шарыпаў, і табе дзякуй, што ты быў добрым сябрам для свайго сябра і не абараніў мяне, маленькую 15-гадовую дзяўчынку».

Тацяна Гуцу на Алімпіядзе-1992. Глядзіце тут.

Тацяна Гуцу адзначыла, што будзе падтрымліваць усіх ахвяраў гвалту, хто, як і яна калісьці, баіцца гаварыць і мае патрэбу ў дапамозе.

Віталь Шчэрба нарадзіўся ў Менску ў 1972 годзе. На Алімпіядзе-1992 у Барсэлёне ён выйграў шэсць залатых мэдалёў, што зрабіла яго ці не найвялікшым гімнастам усіх часоў. Ад моманту заканчэньня спартовай карʼеры ў 1996-м Шчэрба жыве ў ЗША, часам наведваючыся на радзіму.

Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да Віталя Шчэрбы, але пакуль не атрымала адказу.

Многія сусьветныя знакамітасьці загаварылі аб сэксуальным гвалце на фоне сэкс-скандалу вакол галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна. У кастрычніку The New York Times паведаміла, што ён цягам трох дзесяцігодзьдзяў заключыў восем міравых пагадненьняў з жанчынамі, якія абвінавачвалі яго ў непажаданых фізычных кантактах.

«Упершыню пра такое чуем». Беларускія спартоўцы — пра абвінавачваньне Шчэрбы ў згвалтаваньні

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG