Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН пашырыла санкцыі супраць КНДР


Ракетнае выпрабаваньне ў Паўночнай Карэі. 30 траўня 2017 году

Усе сябры Рады Бясьпекі ААН аднагалосна прынялі рэзалюцыю пра пашырэньне абмежавальных захадаў у дачыненьні да Паўночнай Карэі ў адказ на ядзерную і ракетную праграму, перадае Reuters.

Ва ўхвалены дакумэнт увайшлі 4 юрыдычных і 14 фізычных асобаў. На думку аўтараў рэзалюцыі, усе яны маюць дачыненьне да дзейнасьці ў інтарэсах КНДР за мяжой. Ім, у прыватнасьці, будзе забаронены ўезд у іншыя краіны, а іх фінансавыя рахункі за мяжой будуць замарожаныя.

Рэзалюцыя заклікае Пхэньян да неадкладнага спыненьня ракетных выпрабаваньняў і тэставаньня сваёй ядзернай сыстэмы. Таксама краіны-ўдзельніцы арганізацыі дамовіліся прыкладаць намаганьні да палітыка-дыпляматычнага ўрэгуляваньня напружанасьці на Карэйскім паўвостраве.

Ініцыятыва прыняцьця адпаведнага дакумэнта зыходзіла ад пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Нікі Хэйлі. Яна матывавала неабходнасьць увядзеньня новых санкцыяў у дачыненьні да Паўночнай Карэі бесьперапыннымі запускамі кіраўніцтвам краіны балістычных ракет, якія забароненыя рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG