Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Паўночная Карэя правяла няўдалае выпрабаваньне балістычнай ракеты, якая выбухнула неўзабаве пасьля запуску над тэрыторыяй КНДР.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Пэнтагона. Паводле папярэдніх дадзеных, гэта была балістычная ракета сярэдняга радыюсу дзеяньня.


Запуск ракеты адбыўся раніцай 29 красавіка праз некалькі гадзін пасьля паседжаньня Рады бясьпекі ААН, на якім дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заклікаў зрабіць больш жорсткі рэжым санкцый супраць Паўночнай Карэі і строга выконваць ужо прынятыя рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН.


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў у «Твітэры» на паведамленьне пра новае выпрабаваньне балістычнай ракеты Пхеньянам. Трамп абвінаваціў КНДР у тым, што гэтым запускам яна «праявіла непавагу» да Кітаю і яго «шаноўнага прэзыдэнта».


Паводле аналітыкаў, Вашынгтон актыўна спрабуе дамагчыся ад Пэкіна супрацоўніцтва ў ізаляцыі КНДР і аказаньні ўзьдзеяньня на яе кіраўніцтва. У чацьвер дзяржсакратар ЗША Тылерсан заявіў, што КНР прыстрашыла КНДР увядзеньнем санкцый у выпадку новых выпрабаваньняў ядзернай зброі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG