Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Каб трапіць на Выганашчанскае возера, мясцовым жыхарам трэба заплаціць за «экскурсію». Вяскоўцы здаўна жылі за кошт дароў прыроды: журавіны, рыба заўсёды былі істотнай дабаўкай да іх заробкаў. Але з таго моманту, калі лесапаляўнічая гаспадарка «Выганаўская» была перададзена ў арэнду Нацыянальнаму парку «Белавеская пушча», сытуацыя кардынальна зьмянілася. На самым канцы вёскі, на дарозе да возера раптам зьявіўся шлягбаўм...

«Беларусь магла стаць нарвэскай калёніяй». Першая перадача цыклю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй: скандынаўскі сьлед» распавядае пра пляны нарвэскай калянізацыі Беларусі.

Уладзіслаў Ахроменка: Расстрэльныя тэчкі захаваліся ў кожнай архіўна-ўліковай службе беларускага КДБ. Беларускі пісьменьнік, які жыве ва Ўкраіне, працуе ў Архіве Службы бясьпекі Ўкраіны з дакумэнтамі былога КГБ СССР.

Ганна Барвенава: у эпоху Скарыны мода Беларусі не адрозьнівалася ад Цэнтральнай і Заходняй Эўропы. Пра беларускае адзеньне і моду часоў Францішка Скарыны мы гутарым з кандыдатам мастацтвазнаўства Ганнай Барвенавай, загадчыцай аддзелу выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

Пераможцы футбольнага чэмпіянату і беларуская мова. Як адносяцца да беларускай мовы пераможцы леташняга чэмпіянату й лідэры чэмпіянату сёлетняга? Адказ на гэта даюць самі клюбы ў сваіх афіцыйных адказах, а таксама нізараньне за камандамі на стадыёнах і ў сеціве.

«Нараджаць тут». Актывісткі зафіксавалі зьнявагі і парушэньні правоў жанчын у беларускіх радзільнях. У Магілёве ўдзельнікі абмеркаваньня сытуацыі з абслугоўваньнем і ўмовамі ў мясцовых радзільнях заклікалі гэтыя мэдычныя ўстановы зьмяніць стаўленьне да парадзіх і выкананьня законаў.

Як пад Бабруйскам вучылі забіваць. Гісторыя СС «Данмарк» у Беларусі. Пад ціскам нацыстаў у 1941 годзе ў Даніі быў абвешчаны набор жаўнераў у Добраахвотніцкі корпус СС «Данмарк». Адзін зь ягоных навучальных лягераў працаваў у Беларусі.

«Беларусізацыя ня скончылася, яна нават пачала ўзмацняцца», — Трусаў. Чарговы герой перадачы «Інтэрвію тыдня» — старшыня ТБМ Алег Трусаў. Ён адказвае на пытаньне, ці скончылася ў краіне «мяккая беларусізацыя», распавядае пра беларускую нацыянальна-патрыятычную групоўку ва ўладзе і абвінавачвае Радыё Свабода ды іншыя незалежныя СМІ ў спрыяньні рэжыму.

«Аб’ект 66 Д». Археолягі шукаюць рэчавыя доказы, каб вызначыць, хто пахаваны ў «віцебскіх Курапатах». У брацкіх магілах ля вёскі Хайсы пад Віцебскам пошукавікі знайшлі мыла ў мыльніцах. Яно дагэтуль ружовае і нават захавала пах.

«Гэта як пра «расьпятага хлопчыка», — амбасадар Ігар Кізім пра вобраз Украіны ў фільмах БТ «Звонок другу» і «Белый легион черных душ». Новы амбасадар Украіны Ігар Кізім першае пасьля ўручэньня даверчых лістоў Аляксандру Лукашэнку інтэрвію даў Радыё Свабода.

Непрадказальнае мінулае. Што мы ведаем і ня ведаем пра Другую сусьветную вайну? Як улада выкарыстоўвае памяць пра вайну? Як мяняюцца ўяўленьні беларусаў пра Другую сусьветную? Пра вайну вядомую і невядомую ў «Зоне Свабоды»

Краіна з непрадказальнай мінуласьцю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:49 0:00

«Беларусы, якія служылі немцам, хацелі ратавацца ў Скандынавіі». У масавай сьвядомасьці Беларусь у гады ІІ Усясьветнай вайны існуе як краіна-партызанка, дзе ўвесь народ паўстаў супраць нацысцкай Нямеччыны.

Колькі яшчэ гадоў Беларусь будзе сьвяткаваць дзень Перамогі? Як мяняюцца веды і ўяўленьні пра Другую сусьветную вайну? У якім кірунку яны будуць мяняцца? Як суадносяцца дзяржаўнае і народнае бачаньне? Пра гэта - у Праскім акцэнце.

Эўропа, якая выстаяла. Прэзыдэнтам Францыі стаў Эманюэль Макрон. Нават цяжка сябе ўявіць, якія наступствы мела б перамога на выбарах Марын Лё Пэн. Можа і ня ўсе яе пляны яна б здолела рэалізаваць, але пэўна, што Францыя — ключавая краіна Эўразьвязу — кардынальна і непрадказальна зьмянілася б, а зь ёй і ўся Эўропа.

Эўрабачаньне ці Эўравізія? А таксама ТБ ці ТВ? Тэлевізія — міжнароднае слова. У нашай мове слова візія здавён, а тэлебачаньне — паўкалька з расейскага „телевидения“.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG