Такую лічбу прыводзяць мясцовыя СМІ. Сярод ахвяраў выбуху ёсьць замежнікі — двое грамадзян Кітая і філіпінец. Каля 80 чалавек параненыя, многія зь іх — з Кітая і Тайваня. Выбуховае прыстасаваньне было замацавана на матацыкле.
Бомба спрацавала ў цэнтральным раёне, дзе акрамя сьвятыні, якую наведваюць турысты, месьцяцца дарагія гатэлі, гандлёвыя цэнтры і офісы.
Адказнасьць за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў.
На поўдні Тайлянду ўрад вядзе барацьбу з паўстанцамі-мусульманамі, якія, аднак, рэдка арганізуюць напады па-за межамі гэтага рэгіёну. Некалькі невялікіх выбухаў у краіне за апошнія дзесяць гадоў зьвязвалі з супрацьстаяньнем паміж прыхільнікамі і праціўнікамі экс-прэм’ера Таксіна Чынаваты.