Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: да сэпаратыстаў перайшлі 8000 міліцыянтаў і вайскоўцаў


Ілюстрацыйнае фота. Прарасейскія сэпаратысты ў раёне мястэчка Зайцава ў Данецкай вобласьці, 20 ліпеня 2015 году.
Ілюстрацыйнае фота. Прарасейскія сэпаратысты ў раёне мястэчка Зайцава ў Данецкай вобласьці, 20 ліпеня 2015 году.

Дадзеныя пра тых, хто перайшоў на бок сэпаратыстаў, прадставіў журналістам галоўны ваенны пракурор Украіны.

Улады Ўкраіны маюць поўныя сьпісы супрацоўнікаў праваахоўных структураў краіны і ваенных, якія перайшлі на бок сэпаратыстаў.

Пра гэта ў чацьвер заявіў журналістам галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціос. Паводле яго слоў, у сьпісах імёны пяці тысяч праваахоўнікаў і трох тысяч вайскоўцаў. Усе яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці, перадае УНH.

Агенцтва УНІАН адзначае, што праваахоўныя органы час ад часу паведамляюць пра факты пераходу супрацоўнікаў службаў бясьпекі на бок сэпаратыстаў. Так, у чэрвені кіраўнік упраўленьня МУС у Данецкай вобласьці Вячаслаў Аброськін распавядаў пра падобныя дзеяньні васьмі былых міліцыянтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG