Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя разьлічвае завяршыць перамовы з крэдыторамі да 11 жніўня


Грэцыя мае намер завяршыць перамовы з міжнароднымі крэдыторамі аб атрыманьні трэцяга пакету фінансавай дапамогі да раніцы аўторка, 11 жніўня.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Deutsche Welle.

Прадстаўнікі грэцкага ўраду заявілі, што дакумэнт з асноўнымі палажэньнямі умоваў крэдытнай праграмы «амаль гатовы». Калі дамоўленасьць будзе дасягнутая, дакумэнт паступіць на галасаваньне ў парлямэнт Грэцыі. Ён будзе ўключаць у сябе два артыкулы: у адзін ўвойдзе крэдытная дамова і мэмарандум аб узаемаразуменьні, у другі — абавязкі Грэцыі па правядзеньні эканамічных і сацыяльных рэформаў.

Сустрэча міністраў фінансаў краін эўразоны з нагоды прадастаўленьня
Афінам трэцяга пакета фінансавай дапамогі можа адбыцца ў пятніцу, 14 жніўня. Калі будзе прынятае станоўчае рашэньне, пытаньне аб крэдытах будзе вынесенае на галасаваньне ў парлямэнты ўсіх краін валютнага саюзу.

Разам з тым, Нямеччына ацэньвае шанцы на пасьпяховае завяршэньне
перамоваў з грэцкім урадам як сумнеўныя. Паводле пазыцыі Бэрліну, выдача новых крэдытаў павінна быць прывязаная да жорсткіх ўмоваў
рэформаў у Грэцыі. У міністэрстве фінансаў Нямеччыны паведамілі агенцтву Reuters, што велічыня першага траншу павінна залежаць ад аб’ёму рэформаў.

У рамках трэцяга пакету фінансавай дапамогі Грэцыя разьлічвае на суму да 86 мільярдаў эўра. Афінам неабходна атрымаць першы транш да 20 жніўня, калі краіне трэба будзе выплаціць Эўрапейскаму Цэнтральнаму банку 3,2 млрд. эўра ў кошт пагашэньня пазыкі.

Нямеччына настойвае на тым, каб памер першага траншу складаў
прыкладна 20 млрд. эўра, у той час як іншыя крэдыторы гатовыя ўхваліць суму ад 30 да 35 млрд. эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG