Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец, падазраваны ў жорсткім забойстве сваіх шасьцёх дзяцей і жонкі, затрыманы


Сьледчыя выносяць ахвяр Алега Бялова
Сьледчыя выносяць ахвяр Алега Бялова

Паліцыянты затрымалі ва Ўладзімірскай вобласьці Алега Бялова, падазраванага ў забойстве шасьцярых сваіх дзяцей і жонкі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» афіцыйная прадстаўніца МУС Алена Аляксеева.

Паводле яе, у горадзе Каўроў Уладзімірскай вобласьці супрацоўнікамі крымінальнага вышуку затрыманы падазраваны ў забойстве, учыненым ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Раней паведамлялася, што ў аўторак у адной з кватэр дому ў Ніжнім Ноўгарадзе паліцыя выявіла забітымі і расчлянёнымі шасьцярых дзяцей і, як мяркуецца, іх маці. Паводле некаторых дадзеных, жанчына была цяжарнай.

З 25 ліпеня дзеці перасталі наведваць дзіцячы сад, пра што яго работнікі паведамілі ў праваахоўныя органы. Пры праверцы сям’і ўваходныя дзьверы ніхто не адчыніў, а суседзі растлумачылі, што напярэдадні бачылі бацьку сямейства, які сышоў у невядомым накірунку.

Паводле апошніх зьвестак, цяпер Алег Бялоў знаходзіцца ў рэанімацыі. Пасьля затрыманьня ён быў шпіталізаваны з агнястрэльнай ранай у жывот. Прадстаўнікі паліцыі заявілі, што пры затрыманьні Бялоў аказаў узброены супраціў. Як паведамілі ў лякарні, у ноч на сераду Бялова праапэравалі. Ягоны стан стабільны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG