Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вераваньні беларусаў


Крысьціян Крог, «Заснулая маці зь дзіцём» (1883).
Крысьціян Крог, «Заснулая маці зь дзіцём» (1883).

Цэлы тыдзень хварэю «на нагах». Прачынаюся ў суботу, усё нутро баліць, думаю пра флюараграфію. Дачка-першаклясьніца, якая даўно ня сьпіць, адразу пачынае мне ўголас чытаць Біблію. Потым кажа: «Мама, галоўнае — неяк да лецішча даехаць, а там Лысая Гара, дубы, камяні табе моцы дадуць, дапамогуць».

Пакуль зьбіраюся, дачка чытае мне ўласную замову ад маёй хваробы: «Зайчык, зайчык, паскачы, маю маму палячы. Зайчык, зайчык, паскачы, хваробу лапамі забі. Зайчык-зайчык паскачы, маёй маме памажы».

Дабіраемся да Лысай Гары. Дождж, халадэча... Во, думаю, зусім гамон мне!

Наступнага дня прачынаюся амаль здаровай, толькі катар трохі яшчэ. І хто дапамог? Бог? Багі? Лысая Гара? Замова? Дачка?

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG