Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2013 у беларускай эканоміцы: 4/5 прадукцыі на складзе


У Беларусі рост валавога ўнутранага прадукту за апошнія пару месяцаў істотна запаволіўся.

Паводле сёньняшняй інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за студзень — сакавік рост ВУП складаў 3,5 працэнты. Пры тым мэтавае заданьне росту ВУП, зацьверджанае на 2013 год — 8,5 працэнтаў.

Паводле дадзеных статыстычнага ведамства, за першыя чатыры месяцы году
аб’ём прадукцыі сельскай гаспадаркі вырас у параўнанні з такім самым пэрыядам мінулага году на 2,3 працэнты. А вось у прамысловасьці выяўляецца нэгатыўная тэндэнцыя: аб’ём прамысловай вытворчасьці скараціўся амаль на 2 працэнты. Пры гэтым у краіне імкліва растуць складзкія запасы гатовай прамысловай прадукцыі, іх аб’ём на канец красавіка ацэньваўся на суму, эквівалентную прыкладна 3,8 млрд. даляраў. Гэта 82,4 працэнта сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасьці і амаль на 70 працэнтаў больш за аб’ём складзкіх запасаў на адпаведную леташнюю дату.

Сытуацыю, якая склалася, ва ўрадавых колах Беларусі тлумачаць тым, што ў апошнія месяцы істотна «селі» асноўныя рынкі збыту беларускай прадукцыі — расейскі і эўразьвязаўскі. Аднак некаторыя эканамісты схільныя лічыць, што прычына ня толькі ў гэтым. На іх думку, Беларусь відавочна запазьнілася з мадэрнізацыяй шэрагу галін сваёй эканомікі. Таму частка беларускай прадукцыі стала карыстацца меншым попытам на рынках. У першую чаргу гэта датычыць лёгкай прамысловасьці, дрэваапрацоўкі, некаторых прадпрыемстваў машынабудаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG