Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ў Іўі разграміла касьцёл 12:5

абноўлена

Дзень сьвятога Казіміра, які лічыцца заступнікам Гарадзенскай дыяцэзіі, і Дзень міліцыі адзначылі ў Іўі незвычайным чынам.

Каманда супрацоўнікаў івейскага РАУС і каманда ксяндзоў Гарадзенскай дыяцэзіі правялі сяброўскі футбольны матч у спартовай залі Сельскагаспадарчага ліцэю. Міліцыянты перамаглі зь лікам 12:5.

Перад гульнёй падчас сьвятой імшы ў івейскім касьцёле Сьвятых Пятра і Паўла мітрапаліт менска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч памаліўся за людзей у форме і сказаў, што міліцыянты і сьвятары маюць шмат агульнага:

«Сьвятар кантралюе духоўную сфэру, міліцыянт — грамадзкую. Сёньняшняя гульня мае ня толькі спартовае значэньне, але й духоўнае. Гэта нам нагадвае, што ў жыцьці трэба захоўваць усе правілы, і памятаць, што ёсьць Судзьдзя».

Тадэвуш Кандрусевіч таксама браў удзел у матчы — пад нумарам 11.

Мітрапаліт Кандрусевіч гуляе ў футбол
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:43 0:00
Наўпроставы лінк

«Сэнс ня ў тым, каб нешта даказаць лічбамі, а ў тым, каб правесьці сяброўскі матч і паказаць, як трэба жыць у агульнай супольнасьці», — адзначыў капітан каманды ксёндз Павел Салабуда.

«Першы раз такая гульня адбылася ў Іўі, а можа і ўвогуле ў Беларусі, калі міліцыянты гуляюць зь сьвятарамі. Я вельмі задаволены вынікам, настроем, задорам, упэўненасьцю ў сабе з абодвух бакоў», — пракамэнтаваў вынікі сяброўскага матчу Аляксандар Венскер, старшы апэратыўны дзяжурны івейскага РУУС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG