Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-10



Прачынаецца ціхае возера,
зьзяе срэбрам раса на траве,
галава захмялела ад водару,
што над роднай сялібай плыве.

Водар бэзу зь дзяцінства далёкага,
ён плыве па жыцьці скрозь гады,
штосьці сьветлае, штосьці высокае
засталося там жыць назаўжды.

Льецца ў парку птушыная музыка
і таполі шапочуць ліствой,
вершаліны ўзьняліся да воблакаў,
а у кронах адвечны спакой.

Час імкліва бяжыць і мяняецца,
што ні дзень, то ўсё іншыя мы,
толькі з выраю птушкі вяртаюцца
кожны год пасьля доўгай зімы.

Толькі сонца, з-за лесу ўзыходзячы,
рассыпаючы промні ў траве,
шчодра дорыць цяплом, сьпелым коласам
нашу вёску ды ў ёй і жыве.

Толькі сэрца ў чаканьні хвалюецца,
падганяе, сьпяшае дамоў,
ціхі голас сумленьня мне чуецца:
"Не цурайся сваіх каранёў!"


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG