Хам вярнуўся на родныя гоні
З апраметнай – і проста на трон,
Нібы статак, анёлаў ён гоніць
Прочкі ў ноч, у нявер'е, на скон.
Сьцеле кветкамі ў храмы дарогі,
Крыж цалуе ў хлусьлівай журбе,
Хоць даўно ён ня ведае Бога,
Бо прызначыў ён Богам сябе.
Сколькі людцаў служакамі сталі?!.
Ім ачмурана столькі галоў?!.
Ну а тых, хто яго ня прызналі, –
На пакуты, у турмы, у роў.
Вось табе і карона, і ськіпетар,
А табе – хіба дуля, народ.
Усьміхаецца з трона Люцыпар:
"Я прыйшоў не на дзень, не на год”.