Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-26



Плывуць павучкі ў вырай
паўз вёску Аркадзія,
над капліцай сьвятога Афанасія Берасьцейскага,
сядаюць перадыхнуць на газэту “Народная Воля”,
на вялікія чорныя літары артыкулу “Пятая калёна”,
якія патроху хаваюцца пад скрыдлікамі ўгліцкай каўбасы.
І краязнавец Юрась згадвае Ілжэдзьмітрыя,
а фронтавец Вітаўт шукае аналёгіі
з Аляксандрам першым беларускім.
Дружна крэкча сябрына,
глынуўшы па чарцы “Пушчанскай казкі”,
настоенай на дваццаці сямі караткевіцкіх травах.
Ляцяць і ляцяць павуцінкі на дол,
на яшчэ маладыя чубы,
ціха зьвініць гітара
у тонкіх Вользіных пальцах,
ірдзяцца жарынкі рабіны,
гарчаць на губах.
Гучыць у вышынях глас Філіповіча
пра вольны бунтарскі розум,
які ня любілі спрадвеку
ў вялебных дварах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG