Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-26



Нас абрубілі на высокай ноце,
І мы цяперака знаходзімся ў цэйтноце,
Як мухі п’яныя на тлустым бегемоце,
Ці як жарынкі на патухлым кноце.
Мы ўсё жыцьцё чакаем новых цудаў,
Жытло шыкоўнае будуем для прыблудаў,
І молімся штодня на чэрап юдаў,
Гукаючы: “Няхай жыве краіна хлудаў!”
Не дачакацца нам ніколі дабрадзея,
Калі ня ўздымемся, дык у скрусе пасівеем.
Давайце ж станем мастакамі дзеі,
Пакуль у сэрцах ёсьць нязгаслая надзея!
Гвалтаўнікі, што чыняць перашкоды,
Уласнаручна зьнішчаць свае стоды,
Пасьля патрапяць пад абцасы моды,
А мы адчуем корсткі смак свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG