Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТАР АБАРОНЫ ПОЛЬШЧЫ АБВЯРГАЕ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА ЎДЗЕЛ ПАЛЯКАЎ У КАТАВАНЬНЯХ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Напрыканцы мінулага тыдня агенцтва Associated Press, спасылаючыся на сяржанта амэрыканскага войска Антонія Мансэрата, які, дарэчы, знаходзіцца пад сьледзтвам у справе зьдзекаў з ірацкіх палонных, распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што польскія жаўнеры таксама катавалі іракцаў. Рэакцыя польскага боку была імгненнай.

(Стшэліньскі: ) “Трэба памятаць пра тое, што сяржант амэрыканскага войска, які падаў гэткую інфармацыю журналістам, сам знаходзіцца пад сьледзтвам і, праўдападобна, у такі спосаб хоча абараніць сябе. Ніякіх доказаў у яго няма”, – заявіў палкоўнік Стшэлінські з польскага корпусу ў Іраку.

Варта адзначыць, што адразу пасьля таго, як былі распраўсюджаныя здымкі амэрыканскіх жаўнераў, што зьдзекаваліся з ірацкіх палонных, польская вайсковая пракуратура ўважліва спраўдзіла стаўленьне польскіх жаўнераў да арыштаваных іракцаў. Ніякіх парушэньняў не было выяўлена.

Між тым Associated Press спасылаецца таксама на дакумэнты сьледзтва, у якіх нібыта гаворыцца, што ірацкія палонныя скардзіліся на катаваньні жаўнераў кааліцыі, ня толькі амэрыканцаў.

У сувязі з гэтым, міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзіньскі заявіў, што Варшава запатрабуе ад Вашынгтону копію гэтых дакумэнтаў.

(Шмайдзіньскі: ) “У польскім стабілізацыйным сэктары ўсяго адна ўстанова кшталту сьледчага ізалятару. Ірацкія палонныя, аднак, ніколі не знаходзяцца там больш за тры дні, а дапытваюць іх выключна амэрыканцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG