Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНАТОЛЯ ЛЯБЕДЗЬКУ ПАКАРАЛІ ШТРАФАМ ЗА ЎДЗЕЛ У “ЧАРНОБЫЛЬСКІМ ШЛЯХУ”


Любоў Лунёва, Менск

Нагадаем, 26 красавіка некалькі сотняў чалавек сабраліся на плошчы Якуба Коласа, каб потым прайсьці па менскіх вуліцах жалобнай калёнай да помніка ахвярам Чарнобыльскай катастрофы. Амонаўцы ланцугом пайшлі на натоўп, каб сагнаць людзей з плошчы. У гэты момант лідэр АГП, каб ня быць затрыманым, пакінуў месца сходу. Пасьля гэтага людзі пайшлі калёнай па праспэкце Францыска Скарыны. Арганізатарам міліцыянты ўручылі позвы ў міліцыю, а потым суд пакараў арыштамі і штрафамі тых, хто ўдзельнічаў у шэсьці. Анатоля Лябедзьку таксама выклікалі ў міліцыю, але пасьля прагляду відэастужкі з запісам падзеяў адпусьцілі. На наступны дзень яму даслалі позву ў Савецкае РУЎС на 12 траўня. У міліцыі склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.

Судзьдзя Руслан Казадаеў пагадзіўся з абвінавачваньнямі міліцыянтаў і пакараў апазыцыйнага палітыка штрафам у мільён девяцьсот тысячаў рублёў (гэта амаль 1 000 даляраў). Лідэр АГП Анатоль Лябедзька адразу пасьля вынясеньня прысуду паведаміў Радыё Свабода:

(Лябедзька: ) “На мой погляд тое, што адбываецца можна ахарактарызаваць адным словам – маразм. А, калі двума, то – маразм і агонія. Тое, што адбылася сёньня на судовым працэсе – гэта поўная дэпрафэсіяналізацыя, як супрацоўнікаў праваахоўчых органаў, так і судовай сыстэмы. Я б не хацеў, каб мы дажылі да такой сытуацыі, каб унізе нешта грукатала, а наверсе абсалютная цішыня. Каб людзі, якія кіруюць судовай сыстэмай, потым гаварылі: “Ну, прабачце, там ёсьць казладоевы, ці казадоевы ўнізе, вось яны і нясуць адказнасьць, а мы ні пры чым. Таму мы пройдзем па ўсяму гэтаму ланцужку і прымусім падпісацца пад прававой бязглузьдзіцай і Сукала, і прадстаўнікоў гарадзкога суду”.

Такім чынам, за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху” апроч Анатоля Лябедзькі пакаралі чатырох чалавек – праваабаронцу Людмілу Гразнову штрафам у 2 000 даляраў, сябра АГП Андруся Козела арыштавалі на 7 сутак, намесьніка старшыні БНФ Алеся Міхалевіча – на 10 сутак, актывіста Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча – на 15 сутак. Апошні дагэтуль знаходзіцца за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG