Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХТО БЕЛАРУСКІ СЭКС-СЫМБАЛЬ?


Зьміцер Бартосік, Менск

Ці можна назваць сэкс-сымбалямі музыкаў “NRM”, “Крамбамбулі” ці “Народнага альбому”, якія напоўніцу гэтай вясной адчуваюць усплёск любові да сябе? Паслухайце, што кажуць юныя слухачы на імпрэзе “Генэралы айчыннага року”, што днямі адбылася ў Лядовым палацы:

(Карэспандэнт: ) “Каго б вы прызначылі на ролю сэкс-сымбаля ў нашым року?”

(Дзяўчына: ) “Канечне, гэта Лявон Вольскі. Абавязкова”.

(Хлопец: ) “Лявон Вольскі. Ён такі малады, прыгожы,незвычайны. Такія мужчынкі патрэбныя нашым дзяўчынкам ва ўзросьце 15–17 гадоў, каб яны разумелі, што такое мужчына сапраўдны”.

Прэзыдэнт Народнай Рэспублікі Мроя Лявон Вольскі ад ролі сэкс-сымбаля не адмаўляецца:

(Вольскі: ) “Бывала падчас канцэрту, канечне, адчуваеш нейкі прыліў такой энэргіі эратычна-сэксуальнай. Калі бачыш, як на цябе глядзяць. Але каб гэта выстаўляць, як некаторыя асобы ўсясьветнай сцэны, я не… Я па іншых справах спэцыялізуюся ўсё ж такі. Я не культывую эратызму ў мастацтве. Калі гэта атрымліваецца, гэта атрымліваецца міжволі”.

А зараз ізноў адказы слухачоў:

(Хлопец: ) “Аляксандар Клінковіч. Проста Аляксандар Кулінковіч і ўсё. Проста таму, што ён Сашка”.

(Дзяўчына: ) “Для мяне Лявон Вольскі”.

(Іншая: ) “Аляксандар Памідораў. Таму што ён самы вялікі.”

Мне вельмі падабаецца думка, выказаная музычным крытыкам Зьмітром Падбярэскім. Зьміцер мне даводзіў, што на папулярнасьць уплывае зусім ня зьнешні выгляд чалавека. А прафэсіяналізм. І калі чалавек прафэсійна працуе, здольны перадаць сваю энэргію слухачам, вось тады яго пачынаюць успрымаць як і пэўны сэкс-сымбаль. І сёлетняя вясна сьведчыць пра тое, што прафэсійным у нас становіцца ня толькі рок, але і шоў-бізнэс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG