Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПРАЯЖДЖАЮЧЫ Ў ТРАЛЕЙБУСЕ КАЛЯ СЬВІСЛАЧЫ, Я КРЫЧУ ‘ДЭЛЬФІНЫ!’”


Ганна Соусь, Менск

(Карэспандэнтка: ) “Ці займаліся вы розыгрышамі 1 красавіка і ці рабіліся іх ахвярамі?”

(Спадар: ) “Адзін з маіх розыгрышаў такі. 1 красавіка, праяжджаючы ў тралейбусе каля ракі Сьвіслач, я крычу: “Дэльфіны!” ці “Пінгвіны!” І ўсе кідаюцца да вокнаў глядзець”.

(Спадар: ) “Я станавіўся ахвярай. Я нарадзіўся 1 красавіка”.

(Спадарыня: ) “У школе былі звычайныя прыколы — шнуркі гараць, сьпіна белая. Настаўнікі былі вясёлыя, таму маглі абвесьціць дзень зачыненых дзьвярэй і ў клясу не пускаць”.

(Спадар: ) “У маёй бабулі дом загарэўся 1 красавіка. Гэта быў ня розыгрыш, але я не паверыў адразу, калі мне сусед пра гэта сказаў”.

(Спадар: ) “Быў такі прыкол: тэлефаную суседу і кажу, што павінны адключыць ваду, каб ён хутчэй набіраў ваду. Ён набраў у вёдры, я яму тэлефаную і кажу: “З 1 красавіка!”

(Спадарыня: ) “Кожны год я станаўлюся ахвярай гэтых розыгрышаў. Аднойчы мне патэлефанаваў мой хлопец і сказаў, што ён мяне пакіне. У мяне была гістэрыка. А зь белай сьпіной я кожны год трапляю… Белая сьпіна яшчэ са школы вядомая, але ідзеш і азіраесься”.

(Спадар: ) “Напрыклад, адпачываем у парку, п’ем піва, і нехта кажа: “О, маці твая ідзе!”

(Спадар: ) “Аднойчы сказаў, каб мой падначалены пайшоў атрымаў прэмію. Другім разам сказаў, што яго прадставілі на чарговае вайсковае званьне. І мяне таксама разыгрывалі. Падарылі лятарэйны білет і сказалі, што ён выйграе “Волгу”, але я нічога ня выйграў”.

(Спадарыня: ) “Я ніколі нікога не падманвала. Але мяне аднойчы разыгралі. Кажуць: “Дзяўчына, чаму ў вас панчохі парваныя?” Я азірнулася і кажу: “Сынок мой дарагі, калі ў мяне парваныя панчохі, то я старая хворая жанчына”.

(Спадарыня: ) “А як жа. За маё не такое ўжо кароткае жыцьцё такія выпадкі бывалі. Найбольш цікавае здаралася на працы. Заходзіш у кабінэт, а табе што-небудзь прыдумаюць такое, ці загадаюць ісьці да начальніка”.

(Спадар: ) “Сказаў жонцы, што разьбіў машыну, выйшаў з дому і ў той жа вечар разьбіў машыну летась 1 красавіка. Пажартаваў, яна засмуцілася, а ўвечары замуцілася па-сапраўднаму”.

(Спадар: ) “Я былы вайсковец. Вось аднойчы адна жанчына вырашыла пажартаваць і патэлефанавала дзяжурнаму і сказала, што недзе пажар. У выніку розыгрышу былі матэрыяльныя страты — за выклік, за мотарэсурсы ды іншае”.

(Спадарыня: ) “У мяне сябар працуе ва ўнівэрмагу “Беларусь”, і ў яго вельмі жартаўлівыя калегі. Яны могуць пакласьці ў кішэню якіх-небудзь камянёў ці прышыць кавалачак футры пад паху ў пінжаку. Чалавечыя ўсьмешкі — гэта вельмі добра. Яны спрыяюць добраму настрою”.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG