Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД АПІСАЎ АСАБІСТУЮ МАЁМАСЬЦЬ ЖУРНАЛІСТКІ “БДГ”


Казімер Яноўскі, Гомель

Напрыканцы мінулага году суд вынес рашэньне сплаціць карэспандэнтцы Макавецкай старшаму сьледчаму ў асабліва важных справах пракуратуры Рэспублікі Беларусь 300 тысячаў рублёў і 82 з паловаю тысячы – дзяржаўнае пошліны.

Сьледчы Цераховіч зьвяртаўся ў суд з пазовам абароны гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі ў сувязі з публікацыяй ў “Белорусской деловой газете ” артыкулаў Макавецкай пра крымінальную справу аб хабарніцтве былога рэктара Гомельскага мэдычнага інстытуту, прафэсара Юрыя Бандажэўскага.

Газэта і аўтарка артыкулаў Макавецкая абавязаны агулам сплаціць пазоўцу ў якасьці маральнай кампэнсацыі 1 мільён 100 тысячаў рублёў.

Маёмасьць журналісткі Макавецкай ацэнена ў 410 тысячаў рублёў. Але гэтага ня хопіць, каб сплаціль сьледчаму Цераховічу, бо значныя сумы пойдуць на камісійны збор, прымусовае выкананьне рашэньня, перавозку і пагрузку рэчаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG