Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАСІЛЕВІЧ ПРА ТРЭЦІ ТЭРМІН: “ГЭТА ПЫТАНЬНЕ ВЫРАШАЛЬНАЕ”


Ул. інф.

Разам з тым Васілевіч падкрэсьліў, што зьмена адпаведнага артыкулу Канстытуцыі можа адбыцца толькі шляхам рэфэрэндуму. “З праўнага пункту гледжаньня гэта пытаньне вырашальнае. А ці трэба гэта рабіць – хай вырашаюць палітыкі,” – заявіў старшыня Канстытуцыйнага суду.

Такія меркаваньні Рыгор Васілевіч выказаў сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай дзесяцігадоваму юбілею прыняцьця беларускай Канстытуцыі.

Ён дадаў, што асабіста не гатовы адказаць на пытаньне, ці патрабуе дзейная Канстытуцыя зьменаў. Ён таксама адзначыў, што не зьяўляецца прыхільнікам “кідкоў” ад адной формы кіраваньня да іншай, скажам, ад прэзыдэнцкай да парлямэнцкай рэспублікі.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG