Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРАНАВІЧАХ ЗЬЯВІЛІСЯ “ЗУБРСМАЎЦЫ”


Алесь Горбач, Баранавічы

Мікіта Сасім не прызнае ўчорашняга сходу суполкі правамоцным. Паводле ягоных словаў, дзеля забесьпячэньня ўяўнага кворуму там прысутнічала шмат моладзі, што не зьяўляецца сябрамі БРСМ. Да таго ж, рашэньне аб зьняцьці яго з пасады сакратара ды выключэньні з шэрагаў арганізацыі, лічыць Мікіта, было прынятае пад ціскам адміністрацыі каледжу, а таксама гарадзкога ды абласнога кіраўніцтва Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Сасім па-ранейшаму лічыць сябе кіраўніком суполкі БРСМ, кажа, што не зьбіраецца перадаваць справаў, а сваю пазыцыю тлумачыць гэтак:

(Сасім: ) “Гэта мая арганізацыя, гэта людзі, якія прыйшлі да мяне. Я падкрэсьлю: з таго часу, як я стаў кіраўніком гэтай арганізацыі, колькасьць яе сяброў павялічылася ў тры разы, за гэты час арганізацыя стала самай буйной і самай моцнай у горадзе. Мы разам прынялі рашэньне аб далучэньні да руху “Зубр”. І ўчора, і сёньня я размаўляў зь людзьмі — усе мяне падтрымліваюць”.

Паводле Мікіты Сасіма, нягледзячы на вялікі ціск з боку адміністрацыі каледжу, сябры БРСМ па-ранейшаму будуць актыўна ўдзельнічаць у дзейнасьці “Зубра”. Тое ж гаворыць і ягоны аднакурсьнік, таксама сябра БРСМ Аляксей:

(Аляксей: ) “Сябры БРСМ цалкам згодныя з тым сходам, які праводзіў Мікіта Сасім. Супраць толькі настаўнікі, куратары, дырэктар каледжу. Людзі не дзяліліся, яны, усе хто быў у БРСМе, цалкам за “Зубра”.

Як у самім каледжы лёгкай прамысловасьці, так і ў Баранавіцкім гарадзкім камітэце БРСМ даваць камэнтар да падзеяў адмаўляюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG