(Карэспандэнт: ) “Ці памятаеце вы, што адбылося 8 сьнежня 1991 году?”
(Спадар: ) “Не”.
(Спадарыня: ) “Путч быў”.
(Яшчэ адзін спадар: ) “Ня ведаю”.
(Іншы спадар: ) “Распад СССР”.
(Трэці спадар: ) “Я заканчваў школу, калі гэта адбылося. І мне гэта вельмі не спадабалася”.
(Карэспандэнт: ) “У гэты дзень утварылася Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў”.
(Іншы спадар: ) “Разумныя людзі кажуць — саюз жабракоў і галодных”.
(Карэспандэнт: ) “Што такое Віскулі?”
(Трэці спадар: ) “Віскулі — гэта вёска пад Масквой, дзе было прынятае рашэньне пакінуць Маскву Напалеону”.
(Чацьверты спадар: ) “Там адбыўся распад Савецкага Саюзу”.
(Спадар: ) “Гэта крэпасьць у Белавескай пушчы. Дзе развальваўся Саюз. Тры прэзыдэнты падпісалі самы буйны тэракт у гісторыі чалавецтва”.
(Карэспандэнт: ) “Гэта азначае, што вы шкадуеце з прычыны распаду Савецкага Саюзу?”
(Спадар: ) “Не. Я нічога не згубіў”.
(Спадарыня: ) “Я таксама не шкадую”.
(Карэспандэнт: ) “Вы памятаеце, што такое Савецкі Саюз?”
(Спадарыня: ) “Гэта піянэры, камсамол. Зараз такога няма”.
(Іншая спадарыня: ) “Па-першае, не было войнаў. Нацыянальных спрэчак. У мяне сваякі жывуць і ў Расеі, і ва Ўкраіне. Тады свабодна езьдзілі”.
(Чацьверты спадар: ) “У Савецкім Саюзе менш было свабоды. Тады не шанавалася прадпрымальніцтва. А зараз свабоды больш. У людзей больш магчымасьцяў ладзіць сваё жыцьцё”.
(Карэспандэнт: ) “Ці вы ўхваляеце распад Савецкага Саюзу і ўтварэньне незалежнай Беларусі?”
(Іншы спадар: ) “Найвялікшая трагедыя ХХ стагодзьдзя”.
(Спадарыня: ) “Тое, што Беларусь незалежная дзяржава, гэта добра”.
(Іншая спадарыня: ) “Я думаю, што гэта нядрэнна, таму што кожная з краінаў СССР мае сваю незалежнасьць і культуру, бо калі быў Савецкі Саюз, мы былі пад адным дахам. А зараз больш выразна адчуваецца культура кожнага народу”.
(Карэспандэнт: ) “Ці падабаецца вам жыць у незалежнай Беларусі?”
(Іншы спадар: ) “На мой погляд, мы заўжды ад кагосьці залежым”.
(Спадарыня: ) “Беларусь ёсьць як бы эўрапейскай краінай, але…”
(Спадар: ) “Але ў нас няма дэмакратыі”.
(Чацьверты спадар: ) “Мабыць, трэба ў нас уладу зьмяніць. Прэзыдэнта. Бо ён шмат у нас робіць адмоўнага”.