ЗША распаўсюдзiлi сваю прапанову сярод усiх 15 сяброў Рады бясьпекi, хаця прадстаўнiк Расеi ў ААН Сяргей Лаўроў заявiў, што Масква, якая мае права вэта, ужо адхiляе гэты тэкст.
Лаўроў сказаў, што Францыя й Кiтай, якiя таксама валодаюць правам вэта, таксама занепакоеныя прапановай ЗША. Паводле Лаўрова, амэрыканскi праект рэзалюцыi непрымальны, таму што ўтрымлiвае такiя словы, якiя можна iнтэпрэтаваць як аўтаматычны пачатак ваенных дзеяньняў супраць Іраку.
“Мы ня можам пагадзiцца з любым аўтаматызмам ў выкарыстаньнi сiлы, i мы ня можам пагадзiцца з неажыцьцяўляльнымi, нерэалiстычнымi патрабаваньнямi, якiя закладваюцца ў гэтую рэзалюцыю ў дадатак да тых патрабаваньняў Рады бясьпекi, што ўжо iснуюць”, – сказаў амбасадар Расеi ў ААН.
Амэрыканскi праект рэзалюцыi папярэджвае Ірак, што той можа сутыкнуцца з сур’ёзнымi наступствамi, калi ня прыме адноўленыя iнспэкцыi што да узбраеньняў.
Рада бясьпекi абмеркавала прапанову ЗША падчас учорашняга закрытага паседжаньня. Як чакаецца, кансультацыi будуць працягнутыя ў пятнiцу. Пакуль незразумела, калi Рада бясьпекi можа прагаласаваць што да амэрыканскага праекту рэзалюцыi.
А ў Вашынгтоне Белы дом прадэманстраваў сваю незадаволенасьць гэтым працэсам. ЗША гатовыя працаваць са сталымi сябрамi Рады бясьпекi, “але ў нас няма бясконцага часу”, заявiла ў сераду Кандалiза Райс, дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнае бясьпекi.
Прэсавы сакратар Белага дому Ары Фляйшэр сказаў, што, на ягоную думку, канец ужо блiзка. “Ён яшчэ ня тут, але ўжо трапляе ў поле зроку”, – заявiў спадар Фляйшэр. Ён дадаў, што гэтым канцом можа быць альбо пагадненьне, альбо няздольнасьць дасягнуць пагадненьня.
Адмiнiстрацыя Джорджа Буша заяўляе, што Ірак мае хiмiчную ды бактэрыялягiчную зброю, парушаючы рэзалюцыi ААН, прынятыя ў часе вайны 1991 году ў Пэрсыдзкай затоцы, а таксама працуе над стварэньнем ядзернае зброi. Прэзыдэнт Буш заявiў, што ЗША прадпрымуць ваенныя дзеяньнi дзеля раззбраеньня Іраку, калi ААН ня будзе здольная дзейнiчаць. Ірак адхiляе ўсе абвiнавачаньнi. Пакуль з усiх сталых сяброў Рады Бясьпекi ААН поўную падтрымку амэрыканскае пазыцыi выказала толькi Вялiкая Брытанiя. Ёсьць яшчэ тры сталыя сябры – Расея, Кiтай i Францыя.
Тым часам у Бялградзе пачалося расьследаваньне абвiнавачаньняў што да продажу Югаславiяй вайсковага абсталяваньня Іраку насуперак эмбарга ААН. Паведамленьнi ў сродках масавае iнфармацыi сьцьвярджаюць, што незаконны гандаль зброяй iшоў памiж дзяржаўнай фiрмай “Югаiмпарт” i Садамам Хусэйнам падчас прэзыдэнцтва Слабадана Мiлошавiча. Таксама сьцьвярджаецца, што сэрбскiя экспэрты маглi дапамагаць iракцам будаваць сiстэмы абароны.
Уся гэтая iнфармацыя ўсплыла пасьля таго, як на мiнулым тыднi iнспэкцыя НАТО наведала фiрму ўзбраеньняў у кантраляванай сэрбамi частцы суседняе Босьнii.
Прадстаўнiк армii Югаславii на ўмовах ананiмнасьцi сказаў агенцтву АП, што праверка знайшла дакумэнты пра сувязi памiж басьнiйскай фiрмай узбраеньняў “Орао”, якая вырабляла абсталяваньне для супрацьпаветранай абароны й часткi для рухавiкоў самалётаў, у тым лiку для расейскiх МiГаў, i “Югаiмпартам”, якi дзейнiчаў як пасярэднiк у экспарце вайсковага абсталяваньня ў Ірак.
Прадстаўнiк Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар заявiў, што ёсьць ясныя сьведчаньнi пра тое, што дзьве згаданыя фiрмы займалiся рамонтам вайсковае авiяцыi для Іраку.
Пасьля абвiнавачанняў югаслаўскiя ўлады распачалi расьсьледаваньне супраць “Югаiмпарту” i звольнiлi двух высокпастаўленых чыноўнiкаў узброеных сiлаў: генэрала Ёвана Чэкавiча, дырэктара гэтай фiрмы, i генэрал-лейтэнанта Івана Джокiча, якi быў дарадцам у Мiнiстэрстве абароны й адказваў у югаслаўскай армii за гандаль зброяй i вайсковым абсталяваньнем.
Урад Югаславii таксама закрыў офiс “Югаiмпарту” ў Багдадзе.
Хаця “Югаiмпарт” адмаўляе, што гандляваў зь Іракам, гэтая кампанiя заявiла, што, мажлiва, некаторыя асобы былi ўцягнутыя ў прыватны бiзнэс, незаконна выкарыстоўваючы назву “Югаiмпарт”.