“Сучасныя мэмуары”. Вясновая песьня шпака, або дзьве душы Вінцэся Мудрова
Успаміны наваполацкага літаратара і журналіста Вінцэся Мудрова – пра беларускую правінцыю 1970-х, пра тое, як моладзь у даступных ёй формах пратэставала супраць татальнага ідэалягічнага кантролю партыі й камсамолу.
“Беларускае замежжа”. Першая беларуская сям’я ў Вялікабрытаніі
У заўтрашнім выпуску перадачы “Беларускае замежжа” слухайце аповед пра першую беларускую сям’ю ў Ангельшчыне – Янкі й Алены Міхалюкоў, пра іхны ўдзел у запачаткаваньні беларускага жыцьця ў Вялікай Брытаніі, пра беларускі інтэрнат у Лёндане, пра тое, як яны гасьцявалі ў сваіх сыноў у Паўдзённай Афрыцы ды многае іншае з гісторыі беларускай эміграцыі за Ла Маншам.
“Вольная студыя”
Дзяржава пачала чарговы наступ на беларускі друк. Менскія культуралягічныя выданьні зноў апынуліся перад пагрозай закрыцьця. Перапалох у сталічных рэдакцыях выклікала чутка, што над беларускамоўнымі выданьнямі неўзабаве будзе прызначаны куратар ад улады Сяргей Касьцян.
Ці даюць падставы для аптымізму ў гэтай сытуацыі нешматлікія рэгіянальныя выданьні? У заўтрашняй “Вольнай студыі” слухайце гутарку Міхася Скоблы з рэдактарам маладэчанскага часопіса “Куфэрак Віленшчыны” Міхасём Казлоўскім.