Раней плянавалася, што 21 лютага Сталы камітэт Парлямэнцкай Асамблеі будзе зноў разглядаць праблему “пустога крэсла” беларускага парлямэнту. Дзеля маніторынгу Менск наведала адмысловая рабочая група ў справах Беларусі на чале з дэпутаткай Бундэстагу Утай Цапф. Аднак, як паведаміў Анатоль Красуцкі, “на сёньняшні дзень “палата” не атрымлівала ніякіх запрашэньняў зь Вены”.
Дэлегацыя Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў учора атрымала запрашэньне ўдзельнічаць у зімовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў статусе назіральніка.