Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КУРАПАТЫ. УКЛЮЧЭНЬНЕ А 18.30. ДЗЕСЯТКІ ЛЮДЗЕЙ ВЫЙШЛІ НА ДАРОГУ, КАБ СПЫНІЦЬ ТЭХНІКУ. ЛЮДЗЕЙ ЗЬБІЎ АМАП


Ганна Соусь, Менск

Яны выкрыквалі: “Жыве Беларусь!” і прастаялі хвілінаў 5. Пасьля гэтага некалькі дзесяткаў АМАПаўцаў накінуліся на іх і пачалі зьбіваць. Я на свае вочы бачыла, як зьбівалі Рыгора Кійко, яго білі вельмі моцна.

Я зараз у вайсковым намёце знаходжуся, вось зайшлі міліцыянты (шум). Яны загадваюць усім выйсьці з намёту вайсковага. Было затрымана каля 10 чалавек раней, і вось зараз пачаўся наступ на тых людзей, якія засталіся ў намёце.

Шмат міліцыянтаў у касках. Ланцуг супраць тэхнікі ўжо разагнаны, крыжы ўсе паваленыя, іх зьвезьлі ў кар’ер на сьметнік.

Абаронцы зьбіраюцца застацца на ноч. Вось Аляксей Таўстоў тут, яго зьбілі, ён ляжыць з акрываўленым тварам. Лілія Кійко, дачка Рыгора Кійко, зьбітая.

У часе затрыманьня зьбілі журналістку Натальлю Радзіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG