Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКЦЫЯ МАЛАДОГА ФРОНТУ Ў ПАМЯЦЬ МЕНСКІХ ПАДПОЛЬШЧЫКАЎ СКОНЧЫЛАСЯ ЗАТРЫМАНЬНЕМ УСІХ ЯЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ


Радыё Свабода.

(Маёрчык: ) “Акцыя доўжылася ўсяго 15 хвілінаў. 20 маладых людзей сталі са сьвечкамі і партрэтамі закатаваных фашыстамі ля сьценаў сьледчага ізалятара на Валадарскага. Яны трымалі плякат “Не – фашызму ў Беларусі!” Ад сьценаў турмы яны меліся ісьці да месца страты ля Менскага дрожжавага заводу. Аднак яны прайшлі ўсяго мэтраў дваццаць. Пасьля пачаліся затрыманьні. Амонаўцы хапалі людзей і цягнулі іх у аўтобусы ў суседнім завулку. Аўтобусаў і машынаў там было ня менш за 10. Маладафронтаўцы не аказвалі ніякага супраціву, але міліцыянты ўсё роўна заломвалі хлопцам і дзяўчатам рукі. Абцасамі ботаў яны растапталі кветкі і партрэты ахвяраў…

Міліцыянты паводзілі сябе нахабна ня толькі з удзельнікамі акцыі, але і з журналістамі. За некалькі хвілінаў да пачатку акцыі падпалкоўнік Пётар Вараб’ёў загразіў апэратару Assotiated Press Уладзімеру Андронаву, што зламае камэру і адбярэ касэты, калі той будзе здымаць акцыю. Як сказаў міліцыянт, вуліца Валадарскага, дзе адбывалася акцыя, і цэнтар Менску наагул, гэта закрытая для здымак зона.

Што да самой акцыі, дык яе ўдзельнікі не змаглі пазьбегнуць гістарычных паралеляў з гістарычнымі часамі канца 30-х-пачатку 40-х гадоў мінулага стагодзьдзя”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG