Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ЗА РАСПАЎСЮД САТЫРЫ ЮНАК ДАСТАЎ ШТРАФ


Алег Супрунюк, Берасьце

Пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэньнi склалі на Алеся Ляўчука падчас правядзеньня акцыi "Рух добрай волi". Напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў юнакi i дзяўчаты вандравалi па берасьцейскiм Палесьсi i заклiкалi моладзь прыняць удзел у галасаваньнi.

Сярод друкаваных матэрыялаў, якiя распаўсюджвалi падчас акцыi, была i брашура з сатырычным творам "Канстытуцыя Белабрысii". Аднак у гарадзкiм пасёлку Антопаль мясцовыя ўлады паставiлiся да гэтага твору надзвычай сур'ёзна i ўбачылi ў iм пародыю на цяперашнюю беларускую Канстытуцыю.

На загад раённай вэртыкалi быў затрыманы Алесь Ляўчук — адзiн з тых, хто раздаваў гэтую брашуру. Фармальна берасьцейскага юнака абвiнавацiлi ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыi, якая ня мела выходных зьвестак. Гаворыць Алесь Ляўчук:

(Ляўчук: ) "Я лiчу гэта глупствам уладаў. Яны лiчаць такi сатырычны твор "Канстытуцыя Белабрысii" (што вельмi падобны на вядомы часопiс "Вожык") нечым нязвыклым i за гэта затрымлiваюць... Гэта глупства ўлады".

Тым ня менш адмiнiстрацыйная камiсiя Маскоўскага раёну Берасьця прызнала Алеся Ляўчука вiнаватым i пакарала яго штрафам на 5 тысяч рублёў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG