Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС БЕЛАРУСІ ВЕДАЕ ПРА АДНУ МАЖЛІВУЮ АХВЯРУ СЯРОД БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДЗЯНАЎ У НЬЮ-ЁРКУ


Юры Сьвірко, Менск

Паводле спадара Латушкі, яна працавала ў адным з будынкаў Усясьветнага гадлёвага цэнтру. "У сувязі з просьбамі яе найбліжэйшых сваякоў мы ня можам паведаміць поўных зьвестак пра ейнае месца працы", — сказаў Павал Латушка і папрасіў журналістаў ня дзейнічаць насуперак пажаданьням сваякоў.

Беларускае МЗС дагэтуль не атрымала ад прадстаўнікоў ЗША паведамленьняў нават пра гэтую мажлівую ахвяру. Як нам стала вядома, сваякі згаданай беларускай грамадзянкі жывуць у ЗША, а не ў Беларусі.

Нагадаю, учора амбасадар ЗША ў Менску Майкл Козак упершыню заявіў, што сярод зьніклых у Нью-Ёрку ёсьць беларускія грамадзяне. Аднак амбасадар не назваў дакладнай колькасьці зьніклых беларусаў. На сайце амбасады ЗША ў Менску сёньня зьмясьцілі наступную інфармацыю: "Беларусь: ад 1 да 3 зьніклых". Гэтыя ж зьвесткі ёсьць на адмысловай старонцы амэрыканскага Дзярждэпартамэнту.

Чаму беларускае МЗС не паведамляла пра зьніклую грамадзянку да таго, як пра гэта сказаў амбасадар Козак? Вось як адказаў на гэтае пытаньне спадар Латушка:

(Латушка: ) "Я не хацеў бы зьвязваць гэта з тым, што сказаў амбасадар Козак. Мы плянавалі сёньня, падчас сёньняшняга брыфінгу аб гэтым сказаць".

Павал Латушка заявіў таксама наконт зьніклай у Нью-Ёрку беларускі: "Пра гэта стала вядома з пэўнай дакладнасьцю на гэтым тыдні".

Ён дадаў, што 11 верасьня гэтая грамадзянка Беларусі накіравалася на працу ў адну з установаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру і дадому ў той дзень не вярнулася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG