Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁЛЕТНІЯ ЎМОВЫ АМЭРЫКАНСКАЙ ЛЯТАРЭІ ГРЫН-КАРТАЎ АДРОЗЬНІВАЮЦЦА АД ЛЕТАШНІХ


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк

Лісты ад удзельнікаў лятарэі пачнуць прымацца ў ЗША з 12 гадзінаў дня ў панядзелак 1 кастрычніка сёлета і скончыцца прыём дакумэнтаў у 12 гадзінаў дня ў сераду 31 кастрычніка.

Галоўная ўмова для ўдзельнікаў лятарэі – адукацыя. Каб сям’я, калі прыедзе на сталае жыхарства, альбо сам чалавек, маглі сябе самі забясьпечыць. Удзельнік лятарэі мусіць мець як мінімум сярэдне-спэцыяльную адукацыю, альбо на працягу як мінімум двух апошніх гадоў удезльнік лятарэі мусіў працаваць па спэцыяльнасьці, якая патрабуе такую адукацыю.

Любы чалавек можа накіраваць на ўдзел у лятарэі ня больш адной заяўкі, аформленай на сваё імя. Улады Злучаных Штатаў Амэрыкі нагадваюць, што існуюць шматлікія агенцыі, якія гарантуюць выйгрыш у лятарэі права на сталае жыхарства ў краіне.

Гарантаваць такі выйгрыш ня можа ніхто. Шчасьлівых пераможцаў лятарэі вызначае кампутар.

Агенцыі, якія ў Нью-Ёрку бяруць, напрыклад, больш чым 200 даляраў за гарантыі выйшыгрышу, часта парушаюць галоўныя ўмовы лятарэі.

Напрыклад на вашае імя можа быць адаслана больш адной анкеты. Нават калі хоць адна з заявак выйграе, ваш удзел у лятарэі будзе ануляваны. Бо ў кампутар, які праводзіць розыгрыш, уведзена ўся інфармацыя пра ўсіх удзельнікаў.

Менавіта з прычыны рознага кшталту махінацыяў у сёлета ўведзена патрабаваньне далучэньня да анкеты фотаздымкаў усіх членаў сям’і і ўласнаручны подпіс менавіта такі, як ёсьць на пашпарце.

Лісты на ўдзел у лятарэі мусяць быць адпраўленыя звычайнаю поштаю. Усе так званыя спэцыяльныя лісты альбо адпраўленыя хуткаснай поштаю ня будуць прымацца да ўдзелу ў лятарэі.

Адпраўлены заяўкі на ўдзел у лятарэі Грын-карт могуць быць як з тэрыторыі Беларусі, так і зь любой іншай краіны. Нагадаю, што практыка апошніх гадоў паказвае, што большасьць анкетаў, накіраваных на ўдзел у лятарэі сёлета з тэрыторыі ЗША, аказаліся з выйгрышамі.

Хутчэй за ўсе гэта абумоўлена больш дакладнай працай амэрыканскай пошты.

Таму калі ў вас ёсьць знаёмыя ў Амэрыцы, адпраўце ім вашыя фатаздымкі і анкеты на ўдзел у лятарэі. І яны далей могуць адправіць іх у горад Мігрэйт, у Консульскі цэнтар у штаце Кентукі, які будзе праводзіць лятарэю. Стандарт запаўненьня заяўкі на ўдзел у лятарэі Грын-картаў сёлета застаеца ранейшы.

Затое зьмяніўся адрас:

DV-2003 Program
Kentucky Consular Center
3003 Visa Crest
Migrate, KY 41903-3000, U.S.A.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG