В.Леванеўскі стаў пятым прэтэндэнтам, які добраахвотна
адмовіўся ад барацьбы за прэзыдэнцкае "крэсла". Раней гэта
зрабілі Натальля Машэрава, Яўген Крыжаноўскі, Мікалай
Мякека і Сяргей Антончык.
У сваёй заяве, скіраванай у Цэнтрвыбаркам, В.Леванеўскі
тлумачыць сваё рашэнне немагчымасьцю здаць дэкларацыю аб
даходах і маёмасьці сваіх сваякоў, што прадугледжана 20-м
дэкрэтам прэзыдэнта.
Ён таксама заявіў, што лічыць прэзыдэнцкі дэкрэт
антыканстытуцыйным, які груба парушае яго грамадзянскія
правы.