Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАРК ГАЛІОЦІ: ПУЦІН ХОЧА НАПАЛОХАЦЬ ЗАХАД БЕЛАРУСЬСЮ


Юры Сьвірко, Прага

(Сьвірко: ) “Спадар Галіоці, ці вылучаецца менскі візыт расейскага міністра абароны з шэрагу візытаў ягоных папярэднікаў? Ці можаце Вы адзначыць нейкія зьмены ў ваеннай дактрыне Расеі ў дачыненьні да Беларусі?”

(Галіоці: ) “Расейцы, зразумела, працягваюць сваю палітыку забесьпячэньня добрых вайсковых стасункаў зь Беларусьсю. Аднак з усіх асобаў спадар Іваноў ня ёсьць сэнтымэнтальным чалавекам. Ён не такі невядомы чалавек, якім ён хацеў бы быць і якім ён прызвычаіўся быць. Ён ведае, што Беларусь – гэта ня надта карысны хаўрусьнік. Ён ведае, што Беларусь насамрэч ня можа даць Расеі шмат. Аднак ён ведае таксама, што гэта ў расейскіх інтарэсах – зрабіць так, каб Беларусь, прынамсі, не была варожаю”.

(Сьвірко: ) “Было шмат размоваў наконт стварэньня супольнай 300-тысячнай ваеннай групоўкі, аднак спадар Пуцін роўна год таму сказаў, што яе ня будзе. Цяпер гэтую групоўку зноў абмяркоўваюць. Ці мае яна нейкае значэньне для Захаду?”

(Галіоці: ) “Яна мае значэньне ў агульнапалітычным разуменьні. Групоўка гэткага кшталту ня будзе існаваць як нейкая рэальная вайсковая сіла. Гэта будзе аб’яданьнем некалькіх часьцей. Калі раптам паўстане вонкавая ваенная пагроза – тады яны будуць ваяваць разам. Але да тых часоў, пакуль ня будзе плянаў інтэрвэнцыі ў Беларусь або ў Расею, гэтая групоўка ніколі ня будзе выкарыстаная на практыцы.
Аднак што яна робіць, дык гэта дае сыгнал, і я думаю, менавіта таму спадар Пуцін адмовіўся ад гэтай групоўкі, ад першапачатковай дэклярацыі. Ён зразумеў, што гэта карысны палітычны гамбіт. Працягваючы абмяркоўваць гэтую групоўку зь Беларусьсю, ён робіць дзьве рэчы. Першая – гэта пасланьне Менску: Расея сапраўды па-ранейшаму разглядае Беларусь як важны чыньнік. Другая – гэта пасланьне Захаду: ён збольшага дае зразумець, у прыватнасьці ў кантэксьце пашырэньня НАТО на ўсход, да расейскіх межаў, што ў выпадку неабходнасьці Расея сама пачне шукаць хаўрусьнікаў. І ў гэтым сэнсе Беларусь – істотна нестабільны хаўрусьнік. Таму лепш не падпіхваць Маскву і Менск да іх супольнага альянсу. Гэтыя размовы не значаць нічога ў вайсковым сэнсе, але гэта шмат кажа пра вялікую стратэгію Пуціна што да выкарыстаньня Беларусі супраць Захаду”.

(Сьвірко: ) “У часе свайго апошняга візыту ў Менск Сяргей Іваноў паабяцаў не разьмяшчаць у Беларусі ядзерную зброю. Але ж Расея мае на беларускай тэрыторыі дзьве базы – каля Баранавічаў станцыю папярэджаньня пра ракетны напад і каля Вялейкі цэнтар сувязі з караблямі ваенна-марскога флёту. Ці можа Масква паспрабаваць неяк пашырыць сваю вайсковую прысутнасьць у Беларусі?”

(Галіоці: ) “Цяпер няма верагоднай прычыны для разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі, нават тактычнае зброі кароткага радыюсу дзеяньня. Калі гэта будзе зроблена, гэта будзе палітычным сыгналам Захаду, але цяпер мы ад гэтага вельмі далёка.

Наконт другой часткі – пра мажлівасьць пашырэньня базаў увогуле, – дык гэта цалкам магчыма. У прыватнасьці, празь іх стаўленьне да пашырэньня НАТО на ўсход. Электронная інфармацыя, электронны шпіянаж. Таму мы можам убачыць значнае пашырэньне расейскіх вайсковых базаў у Беларусі, але зноў жа мы кажам пра радары, станцыі электроннага пошуку, а не пра разьмяшчэньне войскаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG