У Берасьцейскi гарвыканкам паступiла дзьве заявы ад групы грамадзянаў на правядзеньне 25 сакавiка сьвяточных мiтынгаў – на плошчы Ленiна i на стадыёне "Будаўнiк". Але ў гарвыканкаме адмовiлiся разглядаць гэтыя заявы, паколькi арганiзатары акцыяў паведамiлi, што мяркуюць сабраць на мiтынгi да дзьвюх тысяч чалавек. Мiж тым у выпадках, калi колькасьць удзельнiкаў масавага мерапрыемства перавышае 1500 чалавек, дазвол на правядзеньне акцыi можа даць толькi кiраўнiцтва абласной выканаўчай вэртыкалi. На зварот у аблвыканкам арганiзатары сьвяткаваньня Дня Волi атрымалi адказ ад намесьнiка старшынi гэтай установы Леанiда Цупрыка. Дарэчы, упершыню за апошнiя гады такi адказ атрыманы на беларускай мове. У iм паведмляецца, што заяўка была пададзеная запозна, а таму гэта, нiбыта, ставiць пад сумнеў выкананьне Дэкрэту Аляксандра Лукашэнкi "Аб некаторых захадах дзеля прадухіленьня надзвычайных здарэньняў пры правядзеньнi масавых мерапрыемстваў". Спадар Цупрык таксама лiчыць, што пры сьвяткаваньнi Дня Волi ў Берасьцi можа ўзьнiкнуць пагроза жыцьцю i здароўю людзей.
Нягледзячы на забарону ўладаў сьвята 25 Сакавiка ўсё роўна будзе адзначацца ў Берасьцi. Гаворыць адзiн з арганiзатараў плянаваных мерапрыемстваў, кiраўнiк абласной арганiзацыi БНФ "Адраджэньне" Рыгор Бакiевiч:
(Бакіевіч: ) "Бязвыхадных становiшчаў няма. Гэтую дату ўся дэмакратычная супольнасьць Берасьця ўсё роўна будзе адзначаць i ладзiць народныя гуляньнi. Для правядзеньня гэтых гуляньняў ня трэба дазвол уладных структураў. Мы зьбiраемся ў гэты дзень разам: моладзь будзе сьпяваць песьнi, паэты чытаць вершы. Будуць спартовыя мерапрыемствы, а ўвечары ўсе мы зьбярэмся на малiтву за Беларусь".