Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ ЎЛАДЫ НАПЯРЭДАДНІ ЎГОДКАЎ БНР УСПОМНІЛІ ПРА ЭСЭСАЎЦАЎ І ПАЛІЦАЯЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Спачатку дыктарка паведаміла, што ўлады дазволілі правесьці мітынг 25 сакавіка. Аднак не на пляцы Леніна – перад гарвыканкамам, а ў парку 40-годзьдзя камсамолу. Арганізатараў яна назвала "правакатарамі", якія быццам бы хочуць "прыкрыць сваю акцыю дзіцячымі целамі".

Гэтую тэзу разьвіў Анатоль Пашкевіч, успомніўшы пра эсэсаўцаў і паліцаяў. "Новыя тутэйшыя", па яго словах, хочуць стварыць рэспубліку, падобную БНР, – "на штыках НАТО, якое стаіць у 15 кілямэтрах ад Горадні". Ён заклікаў гараджан не пускаць сваіх дзяцей на мітынг, выказаўшы ўпэўненасьць, што "будзе праведзеная спроба сутыкненьня з праваахоўчымі ворганамі".

Словы старшыні гарвыканкаму маглі азначаць, што ўлады рыхтуюць на 25 сакавіка правакацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG